Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі на 1 сакавіка зарэгістравана на 18% менш беспрацоўных, чым год таму



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

На 1 сакавіка ў Беларусі на ўліку ў якасці беспрацоўных стаялі 8,3 тыс. чалавек, у той час як годам раней на тую ж дату было 10,2 тыс. чалавек — на 18% больш.

У дадзенай статыстыцы пад беспрацоўным разумеецца працаздольны грамадзянін, які не мае працы і заробку, які зарэгістраваны ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, упраўленні (аддзеле) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога або райвыканкама. Пры гэтым ён шукае прыдатную працу і гатовы прыступіць да яе.

Такім чынам, узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 сакавіка 2021 года склаў 0,2% — у параўнанні з 1 сакавіка 2020 га ён не змяніўся. Пры гэтым дадзены паказчык у Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях склаў 0,3%, Гомельскай і Мінскай — 0,2%, Мінску — 0,1%.

Наймальнікі прапануюць 72,1 тыс. свабодных працоўных месцаў, што на 13,6% менш, чым на тую ж дату годам раней. Попыт на работнікаў па рабочых прафесіях традыцыйна самы высокі — 61% ад агульнай колькасці вакансій.

Пры гэтым у Мінску на аднаго беспрацоўнага прыпадае 20,3 вакансіі, у сталічным рэгіёне — 13,2, Гродзенскім — 8,6, Гомельскім — 8,5, Брэсцкім — 5,6, Магілёўскай — 5,5 вакансій. У Віцебскай вобласці менш за ўсё прапаноў на аднаго беспрацоўнага — 4,9.

«У першыя два месяцы гэтага года па садзеянне ў працаўладкаванні звярнулася 17,2 тыс. чалавек, з якіх 10,5 тыс. пастаўлена на ўлік у якасці беспрацоўных. Па дзяржпраграме »Рынак працы і садзейнічанне занятасці« на 2021-2025 гады ў студзені-лютым 11,3 тыс. чалавек працаўладкаваны на пастаянную працу, 664 чалавекі накіраваны на навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы, 3,7 тыс. удзельнічалі ў аплатных грамадскіх работах і 11 сем’яў беспрацоўных пераселены на новае месца жыхарства і работы», — прывялі лічбы ў Мінпрацы і сацабароны.

Звязда, 14 сакавіка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/58643
Текущая дата: 29.03.2024