Белорусский портал в Казахстане

Беларускі воінскі кантынгент міратворчых сіл АДКБ вярнуўся дадому



Беларускі воінскі кантынгент міратворчых сіл Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы прыбыў на ваенны аэрадром Мачулішчы, паведамляе Міністэрства абароны.

Дастаўка міратворцаў ажыццяўляецца самалётамі ВКС Расіі.

«Вывад беларускіх вайскоўцаў з Рэспублікі Казахстан завершаны. Вайскоўцы 103-й віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады атрымалі ўнікальны вопыт удзелу ў міратворчай місіі. Пастаўленыя задачы паспяхова выкананы», — адзначылі ў ведамстве.

Звязда, 14 студзеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/62808
Текущая дата: 28.03.2024