Белорусский портал в Казахстане

У Лунінцы дзяўчына здымала відэа для TikTok і выпала з балкона



У Лунінцы 14-гадовая дзяўчына выпала з балкона на чацвёртым паверсе. Такая інфармацыя апублікавана ў тэлеграм-канале СК.

Няшчасны выпадак адбыўся днём 18 студзеня. Па папярэдняй інфармацыі, дзяўчына здымала сябе на мабільны тэлефон. Страціўшы раўнавагу, яна ўпала ўніз. З траўмамі школьніцу шпіталізавалі ў бальніцу. Яе жыццю і здароўю нічога не пагражае.

«Па словах падлетка, яна пазіравала на камеру для відэа ў TikTok, адкінула галаву і ўпала», — удакладнілі ў СК.

Следчы і спецыяліст упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз правялі агляд месца здарэння. Апытаны сваякі і суседзі дзяўчыны. Прызначана судова-медыцынская экспертыза. Лунінецкі раённы аддзел Следчага камітэта высвятляе ўсе акалічнасці здарэння.

Звязда, 19 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/62921
Текущая дата: 27.04.2024