Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Хрыстовым Уваскрэсеннем



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што свята Вялікадня для кожнага верніка непадзельна звязана з трыумфам жыцця і веліччу самаахвяравання Хрыста, яго бескарыслівым служэннем людзям.

"У гэтыя дні сэрца кожнага верніка замірае ў чаканні добрай весткі і цуду ўваскрэсення Хрыстовага, дзякуючы якому ў душы з новай сілай абуджаюцца любоў і дабро, вера і міласэрнасць, імкненне да стварэння і дапамогі бліжняму. Няхай радасць светлага свята захавае ў нашых дамах цяпло, мір і спакой, умацуе ўпэўненасць у заўтрашнім дні", - гаворыцца ў віншаванні.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Хрыстовым Уваскрэсеннем
Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Хрыстовым Уваскрэсеннем.

Свята Вялікадня для кожнага з нас непадзельна звязана з трыумфам жыцця і веліччу самаахвяравання Хрыста, яго бескарыслівым служэннем людзям.

У гэтыя дні сэрца кожнага верніка замірае ў чаканні добрай весткі і цуду ўваскрэсення Хрыстовага, дзякуючы якому ў душы з новай сілай абуджаюцца любоў і дабро, вера і міласэрнасць, імкненне да стварэння і дапамогі бліжняму.

Няхай радасць светлага свята захавае ў нашых дамах цяпло, мір і спакой, умацуе ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, любві і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.

24 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/64666
Текущая дата: 29.03.2024