Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 24 красавіка 2022 года



Гэты дзень з`яўляецца сто чатырнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 251 дзень.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці моладзі, а таксама Сусветны дзень абароны лабараторных жывёл. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 24 красавіка

У 1959 годзе быў адкрыты Лідскі краязнаўчы музей.

Хто нарадзіўся 24 красавіка

1944 год: Зянон Пазняк, беларускі палітык і грамадскі дзеяч, археолаг, мастацтвазнаўца.
1977 год: Сяргей Балахонаў, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканская спявачка і актрыса Барбра Стрэйзанд і французскі мадэльер Жан-Поль Гацье.

24 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Анціпа. Яму маліліся аб спыненні зубнога болю.

У народзе гэта дзень называлі Анціп Вадагон. Прыкметы сведчаць, што звычайна ў гэты час здараецца паводка.

Калі пасля паводкі яшчэ быў снег, чакае неўраджай. Добрае надвор`е прадвяшчала хуткі рост азімых.

Sputnik, 24 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/64675
Текущая дата: 18.04.2024