Белорусский портал в Казахстане

Тыдзень "Лістапада" дэманстраваў сапраўдныя каштоўнасці кінематаграфіі



Аб гэтым заявіў намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка на цырымоніі закрыцця XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", якая праходзіла у кінатэатры "Масква".

"Тыдзень "Лістапада" дэманстраваў Беларусі і краінам, якія прыехалі і прадставілі свае работы ў сферы кінамастацтва, сапраўдныя каштоўнасці кінематаграфіі. Асаблівыя словы ўдзячнасці хачу выказаць нашым сябрам, якія прыехалі з суседніх краін, у першую чаргу з Расіі. Яны прымалі ўдзел ва ўсіх конкурсных намінацыях", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Таксама асаблівую ўдзячнасць намеснік прэм`ер-міністра выказаў гледачам. "Дзякуй глядацкай аўдыторыі за тое, што яны шчыра, з усёй увагай ацэньвалі ўсе кінатворы, якія дэманстраваліся на фестывалі. Я са шкадаваннем кажу: "Да пабачэння, кінафестываль-28, і мы чакаем усіх на 29-м міжнародным "Лістападзе" ў наступным годзе", - сказаў на заканчэнне Ігар Петрышэнка.

11 лістапада 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/67060
Текущая дата: 01.05.2024