Гэты дзень з`яўляецца трыста дваццаць трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 43 дні.
Якія падзеі адбыліся 18 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 18 лістапада
У 1738 годзе быў падпісаны Венскі мірны дагавор.
У 1918 годзе ў Омску казакі арыштавалі членаў Часовага Усерасійскага ўрада (Дырэкторыі), уладу Вярхоўнага Правіцеля атрымаў адмірал Калчак.
Хто нарадзіўся 18 лістапада
1883 год: Язэп Лёсік, беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, родны дзядзька Якуба Коласа.
1902 год: Міхась Машара, беларускі паэт.
1931 год: Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, грамадскі дзеяч.
1931 год: Генадзь Мурамцаў, беларускі скульптар.
1963 год: Сяргей Шыла, беларускі мастак-канцэптуаліст, дызайнер, спявак аўтарскай песні
Таксама сёння нарадзіліся савецкі кінарэжысёр Эльдар Разанаў і гітарыст гурта Metallica Кірк Хэмет.
18 лістапада ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Іоны, а таксама пакутнікаў Галактыёна і Епістыміі. Дзяўчыны сёння моляцца аб жаніхах.
У лістападзе ў даўніну хлопцаў забіралі ў войска – толькі адзін сын у сям`і вызваляўся ад прызыву, каб было каму працаваць.
Навабранцы развітваліся з роднымі, а ў дзень ад`езду праводзіць навабранца збіралася ўся вёска.
Навабранцы развітваліся з роднымі, а ў дзень ад`езду праводзіць навабранца збіралася ўся вёска.
Калі ў гэты дзень на траве была шэрань, гэта значыць, пацяплее. Калі ж шэрань на галінках – зіма абяцае быць халоднай.
Sputnik, 18 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/75913
Текущая дата: 25.11.2024