Белорусский портал в Казахстане

Пачаўшы з вырашэння надзённых пытанняў выжывання ў пачатку шляху, Беларусь цяпер выйшла на траекторыю сур`ёзнага развіцця



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 студзеня на цырымоніі ўручэння сімвалаў Дзяржаўнага знака якасці.

"Пачаўшы з вырашэння надзённых пытанняў выжывання ў пачатку свайго шляху, мы цяпер выйшлі на траекторыю развіцця. Развіцця, я вельмі спадзяюся, сур`ёзнага", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, недзе рывок ужо забяспечаны, напрыклад, па прадуктах харчавання, а недзе зроблены зачын на будучыню - у дрэваапрацоўцы, электратранспарце. "Упор трэба рабіць на тое, што мы ўмеем вырабляць, і тое, для чаго ў нас ёсць сыравіна", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.

23 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/76890
Текущая дата: 28.01.2025