Белорусский портал в Казахстане

Белстат падлічыў, колькі грошай і на што траціць сярэдняя беларуская сям’я



Белстат прывёў статыстыку за IV квартал 2024 года.

У сярэднім па краіне траты на хатнюю гаспадарку склалі 2446,6 рублёў у месяц, з якіх 1706,7 рублёў (амаль 70%) — гэта спажывецкія выдаткі.  

За 2023 год лічбы былі меншыя: 1988,9 рублёў у сярэднім у месяц, з якіх 1429,5 рублёў — спажывецкія траты.

Спажывецкія выдаткі размеркаваліся наступным чынам:

36,9% — ежа;
37,7% — не харчовыя тавары;
23,0% — аплата паслуг.

Звязда, 2 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/77282
Текущая дата: 04.03.2025