Гэты дзень з`яўляецца шэсцьдзясят першым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 304 дні.
Якія падзеі адбыліся 2 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 2 сакавіка
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Польшчай.
У 1994 годзе Вярхоўны Савет Беларусі пpагаласаваў за пpэзідэнцкyю фоpмy кipавання.
Хто нарадзіўся 2 сакавіка
1562 год: Крыштаф Дарагастайскі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, доктар медыцыны.
1918 год: Алесь Бачыла, беларускі паэт.
1931 год: Леніна Міронава, беларускі архітэктар, педагог, мастацтвазнаўца.
Таксама сёння нарадзіліся чэшскі кампазітар Бедржых Сметана, яўрэйскi пiсьменнiк Шолам-Алейхем і прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.
2 сакавіка ў народным календары
Апошні дзень Масленічнага тыдня. З даўніх часоў ён меў важны духоўны сэнс, які ўвасабляўся у неабходнасці даравання за тое ці іншае здарэнне або недарчны ўчынак. Нядзеля носіць назву Даравальнай, бо продкі прасілі адзін у аднаго прабачэння. У гэты ж дзень адзначалі Праводзіны Масленкі – на гары разводзілі вогнішча, на якім спальвалі пудзіла Марэны. Абрад увасабляў развітанне з усім старым, ды прывітанне ўсяго новага, маладога – так знікала зіма і нараджалася вясна.
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць праведнай Марыямны і вялікапакутніка Фёдара, якому моляцца пра знаходку страчаных рэчаў і людзей, якія зніклі без вестак. Акрамя таго лічыцца, што святы абараняе дом ад злодзеяў.
У народзе лічылі, што сны, якія бачылі з 1 на 2 сакавіка, хутка спраўдзяцца.
Калі 2 сакавіка шмат ледзяшоў, будзе добры ўраджай. Калі аблокі плывуць з захаду – будзе дождж.
Sputnik, 2 сакавіка 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/77285
Текущая дата: 04.03.2025