Белорусский портал в Казахстане

Нарыхтаваны лесаводамі Мінскай вобласці бярозавы сок мінчане змогуць купіць на шасці пляцоўках



Лесаводы Мінскай вобласці будуць весці рэалізацыю бярозавага соку ў сталіцы на шасці пляцоўках. Пра гэта расказалі ў ДВЛГА Мінскай вобласці.

«У цяперашні час рэалізацыя соку для жыхароў Мінска лесаводамі цэнтральнага рэгіёна вядзецца ў лясніцтве Мінскага раёна, размешчаным на вуліцы Баграціёна, 70, на гандлёвай пляцоўцы Капыльскага доследнага лясгаса, па адрасе: Лагойскі тракт, 52. Барысаўскі доследны лясгас прадае бярозавік мінчанам на вуліцы Ціміразева, 118, і вуліцы Левіна, 8», — расказалі ў ДВЛГА. 

Па меры павелічэння тэмпаў нарыхтоўкі дадаткова адкрыюцца яшчэ дзве гандлёвыя кропкі, на якіх мінчанам можна будзе купіць свежы сок, нарыхтаваны лесаводамі Мінскай вобласці: на праспекце Дзяржынскага, 104 (у раёне ГЦ «Тытан»), а таксама ў аг. Калодзішчы (побач з ГСК «Калодзішчы Радыёцэнтр»).

Кошт аднаго літра бярозавага соку складзе Br0,5.

«Набыць яго можна таксама ва ўсіх лясніцтвах цэнтральнага рэгіёна і ў райцэнтрах. Кошт тут будзе некалькі ніжэйшы, чым у сталіцы, — ад Br0,24 да Br0,46. Пры неабходнасці ў месцах продажаў можна будзе купіць і тару для соку», — расказалі ў ДВЛГА.

Усяго ў гэтым сезоне ў Мінскай вобласці плануюць рэалізаваць больш за 3,8 тыс. т бярозавага соку.

Звязда, 24 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/77585
Текущая дата: 01.04.2025