Гарачая пара — вясновы лесакультурны сезон — ва ўсіх лясгасах краіны. Сёлета за кошт сяўбы і пасадкі ў краіне маюць намер аднавіць больш за 24 тысячы гектараў, у тым ліку вясной — больш за 20,5 тысячы гектараў, расказалі ў Мінлясгасе.
Надвор’е, якое рэзка змяняецца, прымушае лесаводаў спяшацца. Дождж — на карысць будучаму лесу.
Як адзначылі ў профільным міністэрстве, план вясновых лесакультурных работ выкананы ўжо на 20 %. На бураломных участках сёлета трэба будзе аднавіць больш за 6,8 тысячы гектараў лесу, у тым ліку 5,6 тысячы гектараў — у Гомельскай вобласці.
Нагадаем, гэтымі днямі ў краіне праходзіць добраахвотная грамадская акцыя «Дай лесу новае жыццё!». Дапамагчы лясгасам у аднаўленні зялёных масіваў могуць усе ахвотныя. Але асабліва дапамозе валанцёраў будуць рады ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях, найбольш моцна пацярпелых ад удару стыхіі ў ліпені мінулага года.
Каб стаць удзельнікам акцыі, дастаткова звярнуцца ў лясгас або лясніцтва і паведаміць пра сваё жаданне.
Каб стаць удзельнікам акцыі, дастаткова звярнуцца ў лясгас або лясніцтва і паведаміць пра сваё жаданне.
Звязда, 24 сакавіка 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/77592
Текущая дата: 01.04.2025