Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурс суб’ектаў малога прадпрымальніцтва для аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
Віды дзяржаўнай фінансавай падтрымкі: пазыка (прадастаўленне грашовых сродкаў на зваротнай аплатнай аснове) і лізінг маёмасці (прадастаўленне маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды).
Тэрмін прыёму заявак — па 30 верасня 2024 года. Заяўкі прымаюцца штодня, акрамя выхадных дзён, па адрасе арганізатара з 10.00 да 16.00 ці па пошце (вул. Серафімавіча, 11, кім. 203, 220033, г. Мінск, а/с 115).
Больш падрабязна азнаёміцца з умовамі конкурсу можна на сайце Мінэканомікі.
Звязда, 19 верасня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/10/75273
Текущая дата: 17.11.2024