Белорусский портал в Казахстане

Пайшоў з жыцця міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка



На 47-м годзе жыцця 4 ліпеня раптоўна памёр міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка, паведамілі ў ведамстве.

Аляксей Мікалаевіч Аўраменка нарадзіўся ў 1977 годзе ў Мінску.

У 1999 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, у 2010 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з адзнакай. Пасля заканчэння ВНУ працаваў майстрам дарожна-будаўнічага ўпраўлення нумар 43 рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Будаўніча-мантажны трэст нумар 8".

З 2000 па 2001 год працаваў галоўным спецыялістам аддзела ўтрымання дарожнай сеткі Камітэта па аўтамабільных дарогах пры Міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі, з 2001 па 2006 год - галоўным спецыялістам упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі дэпартамента "Белаўтадар" ведамства. З 2006 года працаваў на розных пасадах ва ўпраўленні транспарту і сувязі Апарату Савета Міністраў Беларусі. У 2012 годзе ўзначаліў упраўленне транспарту і сувязі Апарату Савета Міністраў.

З 25 ліпеня 2013 года займаў пасаду намесніка міністра транспарту і камунікацый Беларусі, з 3 сакавіка 2016 года - пасаду першага намесніка міністра транспарту і камунікацый. Указам Прэзідэнта Беларусі ад 15 студзеня 2019 года нумар 23 Аляксей Аўраменка быў назначаны міністрам транспарту і камунікацый.

Ведамства выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім.

5 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/100/69970
Текущая дата: 19.11.2024