Узровень інфляцыі ў наступным годзе не павінен перавысіць 19%, заявіў віцэ-прэм`ер Беларусі Сяргей Румас 15 кастрычніка ў эфіры тэлеканала СТВ.
Паводле яго слоў, 14 кастрычніка ўрад ухваліў асноўныя падыходы да прагнозу праекта сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2012 год. "Гэты год павінен праходзіць пад знакам збалансаванасці. Якасныя арыенціры, вызначаныя ў праекце, дазволяць нам вырашыць асноўную задачу — стабілізаваць інфляцыю. Узровень інфляцыі ў наступным годзе не павінен перавысіць 19%", — сказаў Румас.
Між іншым з пачатку 2011 года інфляцыя ў Беларусі, паводле экспертнай ацэнкі, склала 80,4%. Вось ужо некалькі месяцаў запар Беларусь па тэмпах інфляцыі з`яўляецца лідарам сярод краін СНД і шэрагу дзяржаў Еўропы.
БелаПАН
Мінск, 16 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1000/9905
Текущая дата: 15.11.2024