Белорусский портал в Казахстане

Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць масіраваную адпрацоўку аўтадарогі М1/Е30



Для стабілізацыі дарожнай абстаноўкі, своечасовага папярэджання і прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму пешаходаў, вадзіцеляў і пасажыраў з 15.00 14 кастрычніка да 23.00 16 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць масіраваную адпрацоўку аўтамабільнай дарогі М1/Е30 (Брэст — Мінск — мяжа РФ).

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Брэсцкай, Мінскай, Віцебскай абласцей і спецпадраздзялення дарожна-патрульнай службы "Страла" арыентаваныя на спыненне парушэнняў правілаў дарожнага руху, якія цягнуць найбольш цяжкія наступствы як з боку вадзіцеляў  (кіраванне ў стане ап`янення, перавышэнне хуткасці, выезд на сустрэчную паласу, ігнараванне рамянёй бяспекі), так і з боку пешаходаў (пераход дарогі ў неўстаноўленых месцах, знаходжанне на праезнай частцы ў стане ап`янення, без святлоадбіўных элементаў).

Пры наглядзе за дарожным рухам максімальна задзейнічаны ўсе наяўныя тэхнічныя сродкі выяўлення парушэнняў, сярод якіх "Візір", "Арэна", "Аўтаўраган" і "Кулон". У ходзе негалоснага і змешанага кантролю будуць прымяняцца аўтамабілі грамадзянскага выканання з устаноўленымі ў іх прыборамі фота,- відэафіксацыі парушэнняў, у тым ліку будзе прыменена перадача звестак аб зафіксаваных парушэннях праз GSM-сувязь або з выкарыстаннем 3G-мадэмаў на аддаленыя адлегласці.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1001/9841
Текущая дата: 15.11.2024