У Беларусі заканадаўча ўзмацняецца жорсткасць грамадска-палітычнай дзейнасці. Гэта прадугледжана законапраектам "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь".
Тэкст дакумента апублікаваны на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. Паведамляецца, што дакумент прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі 3 кастрычніка 2011 года. Аднак у прэс-службе Савета Рэспублікі БелаПАН заявілі, што 3 кастрычніка "ніякія законапраекты наогул не разглядаліся". У прэс-службе падкрэслілі: у адзін дзень прыняць адзін і той жа законапраект дзвюма палатамі Нацыянальнага сходу "немагчыма тэхнічна".
Апублікаваны законапраект зацвярджае папраўкі ў шэраг законаў, згодна з якімі любыя пратэсты без дазволу забаронены, а замежнае фінансаванне НДА з парушэннем заканадаўства Беларусі становіцца крымінальна караным.
Сярод іншага прадугледжана, што "дзейнасць грамадскіх аб`яднанняў, саюзаў, скіраваная на садзейнічанне выдзяленню замежнымі дзяржавамі грамадзянам Рэспублікі Беларусь ільгот і пераваг у сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі ці нацыянальнай прыналежнасцю ў парушэнне заканадаўства, забараняецца".
Устаноўлена таксама, што "рэспубліканскім і мясцовым грамадскім аб`яднанням, іх саюзам забараняецца захоўваць грашовыя сродкі, каштоўныя металы і іншыя каштоўнасці ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі замежных дзяржаў".
Адно з унесеных змяненняў гаворыць: "Грашовыя сродкі і іншая маёмасць, атрыманыя палітычнымі партыямі, саюзамі і створанымі імі юрыдычнымі асобамі з крыніц, забароненых гэтым артыкулам, павінны быць перададзены ў даход дзяржавы. Пры адмове ад добраахвотнай перадачы гэтыя сродкі і маёмасць спаганяюцца ў даход дзяржавы ў судовым парадку па заяве дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўны кантроль за мэтавым выкарыстаннем замежнай бязвыплатнай дапамогі".
Унесены таксама шэраг змяненняў у Крымінальны кодэкс, у тым ліку ў артыкул 356 "Здрада дзяржаве"; артыкул 358 "Шпіянаж" і "Агентурная дзейнасць".
Прадугледжаны змяненні ў артыкулы КК за парушэнне заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе; атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі ў парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь; парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў.
Акрамя таго, на сайце НЦПІ размешчаны ўнесены Саветам міністраў у парламент законапраект "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь". Ён значна пашырае паўнамоцтвы супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі.
Згодна з законапраектам супрацоўнікі органаў дзяржбяспекі змогуць "уваходзіць бесперашкодна, пры неабходнасці з пашкоджаннем прылад для запірання і іншых прадметаў у любы час сутак у жылыя памяшканні ці іншыя законныя ўладанні фізічных асоб", а таксама ў памяшканні і іншыя аб`екты дзяржорганаў, арганізацый (акрамя памяшканняў і аб`ектаў дыпламатычных, консульскіх, іншых прадстаўніцтваў замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый, на якія распаўсюджваецца дзеянне дыпламатычнага імунітэту, і памяшканняў, у якіх пражываюць супрацоўнікі гэтых прадстаўніцтваў, арганізацый і іх сем`і).
Гэтыя пранікненні і агляд памяшканняў апраўданы "пры пераследзе асоб, якія падазраюцца ва ўчыненні злачынства, або пры наяўнасці дастатковых падстаў меркаваць, што там учыняецца ці ўчынена злачынства ці знаходзіцца асоба, якая хаваецца ад органаў, што вядуць крымінальны працэс", гаворыцца ў законапраекце.
Супрацоўнікі органаў дзяржбяспекі маюць права "прымяняць фізічную сілу, у тым ліку баявыя прыёмы барацьбы, падручныя сродкі для спынення злачынстваў і іншых правапарушэнняў, затрымання асоб, якія іх учынілі <...>, калі негвалтоўныя спосабы не забяспечваюць выканання ўскладзеных на іх службовых абавязкаў".
Пры гэтым супрацоўнікі органаў дзяржбяспекі не нясуць адказнасці за ўрон, прычынены з прымяненнем фізічнай сілы, выкарыстаннем зброі, спецсродкаў, баявой і спецыяльнай тэхнікі, калі іх дзеянні былі "ва ўмовах абгрунтаванай прафесійнай рызыкі ці крайняй неабходнасці".
Адказнасць для іх таксама не прадугледжана, калі не былі перавышаны "межы неабходнай абароны ці меры, неабходныя для спынення злачынстваў і затрымання асоб, а таксама — калі яны дзейнічалі па абавязковым загадзе ці распараджэнні, аддадзеных ва ўстаноўленым парадку, за выключэннем учынення імі наўмыснага злачынства па заведама злачынным загадзе".
Супрацоўнікам органаў дзяржбяспекі таксама дазволена прымяняць "наручнікі, гумовыя палкі, сродкі звязвання, спецыяльныя хімічныя рэчывы, святлогукавыя прылады адцягваючага дзеяння, прылады для адкрывання памяшканняў, прылады для прымусовага спынення транспартных сродкаў і іншыя спецыяльныя сродкі, у тым ліку службовых жывёл", у прыватнасці, у выпадку "спынення масавых беспарадкаў і групавых парушэнняў грамадскага парадку або дзеянняў, скіраваных на пашкоджанне і (ці) знішчэнне маёмасці".
Аляксей Арэшка, Сяргей Каралевіч, Захар Шчарбакоў, БелаПАН, Мінск, 13 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1002/9845
Текущая дата: 15.11.2024