Старшыня Беларускага добраахвотнага Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч разважае пра забудову гістарычнага цэнтру Менску камэрцыйнымі аб’ектамі і пра посьпехі і няўдачы ў дачыненьнях Таварыства аховы помнікаў з уладамі.
Абламейка: Чым скончылася ваша барацьба за захаваньне нэагатычнага будынку першай менскай электрастанцыі?
Астаповіч: На жаль, будынак мы ня здолелі захаваць, яго зруйнавалі. Але ў сувязі з тым, што мы зьвярнуліся ў праваахоўныя органы, ужо некалькі месяцаў вядзецца праца аддзелам барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, і мы атрымалі пастанову, дзе дадзеная прававая ацэнка дзеяньням як Міністэрства культуры, так і забудоўшчыка.
У дзеяньнях Мінкульту, якое ўзгадніла руйнаваньне, знойдзенае вялікае парушэньне заканадаўства. Ёсьць і экспэртнае заключэньне, і ў гэтым дакумэнце напісана, што «ў руйнаваньні электрастанцыі ёсьць усе прыкметы крымінальнага злачынства па арт. 344 (руйнаваньне гісторыка-культурнай каштоўнасьці).» Дарэчы, гэта першы раз, калі праваахоўныя органы сур`ёзна падыходзяць да справы, яна ня спыненая, заказаныя новыя экспэртныя ацэнкі, і мы спадзяемся, што справа будзе мець судовую пэрспэктыву, і парушальнікі будуць пакараныя. І гэта будзе прэцэдэнт у гісторыі Рэспублікі Беларусь, калі будуць прыцягнутыя да адказнасьці руйнавальнікі спадчыны.
Гэта першы раз, калі праваахоўныя органы сур`ёзна падыходзяць да справы
Абламейка: А хто будуе аб`ект на месцы электрастанцыі?
Астаповіч: Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасьцю "Эліт-Эстэйт". Але за імі стаіць сумнавядомая беларуская фірма "Трайпл" - Юры Аляксандравіч Чыж. Менавіта яны зьяўляюцца сузаснавальнікамі гэтага прадпрыемства.
Абламейка: Нядаўна вы атрымалі запрашэньне на сустрэчу з Чыжом?
Астаповіч: Запрашэньне было, мне тэлефанаваў памочнік Чыжа і запрашаў на сустрэчу, але літаральна на неадкладную, праз гадзіну. Я асабіста ў той час быў па-за межамі Менску, таму растлумачыў, што сустрэчы так не арганізоўваюцца, іх трэба рыхтаваць, і пасьля гэтага ніякіх кантактаў з боку "Трайпла" не было.
Абламейка: Жыльлёвы комплекс “Над Траецкім”, які будуе Чыж, і 30-павярховы гмах на Замчышчы, на месцы былой кавярні “Рамонак” – зусім падавілі старую частку гораду. Мне здаецца, гэта былі апошнія цьвікі ў надзею тых, хто спадзяваўся некалі аднавіць забудову Замчышча?
Магчыма, у пэрспэктыве паўстане пытаньне пра дэмантаж гэтых будынкаў.
Астаповіч: Гэта вельмі сур`ёзныя цьвікі ў труну гістарычнага цэнтру, але застаецца мінімальная пэрспэктыва. Апошнім цьвіком будзе, калі будзе рэалізаваны па Замчышчы праект Багласава, а па праваму боку вуліцы Гандлёвай - праект "Мінскпраекту". Але калі мы здолеем даказаць, што эскізныя прапановы Таварыства аховы помнікаў грунтуюцца на навуковым, мэтадычным грунце, магчыма, паўстане ў пэрспэктыве пытаньне пра дэмантаж гэтых будынкаў. Гэта будзе цяжка зрабіць, мы разумеем, што гэта прыватная ўласнасьць, але калі ўсё зроблена з парушэньнем заканадаўства, і калі гэта ўдасца даказаць, пэрспэктыва можа быць. Але для гэтага трэба, каб Беларусь стала на прававыя рэйкі. Мы, на жаль, на іх не стаім.
Абламейка: Хмарачос на Замчышчы відаць з усіх менскіх ускраінаў, ён стаў абсалютнай дамінантай гораду. Які капітал стаіць за ім?
Астаповіч: Афіцыйна заказчыкам гэтага будынку зьяўляецца Рубі Роўз Груп, а гэта Ліван. Гэтая фірма ўжо каля 10 год сядзіць на беларускім рынку, і застаецца толькі здагадвацца, хто стаіць за капіталам, каб прасоўваць незаконныя рашэньні нават на ўзровень прэзыдэнта. Бо ўсе чыноўнікі спасылаюцца, што гэта, маўляў, па даручэньню прэзыдэнта.
Абламейка: Вы часта крытыкуеце міністра культуру Паўла Латушку за тое, што міністэрства дае згоду на шкодныя для старой забудовы праекты. Але ці так шмат ён можа? Бо ўсё ж робіцца праз адміністрацыю прэзыдэнта.
Нават калі ўлада зьменіцца, усё роўна застанецца права прыватнай уласнасьці, і мы разумеем, наколькі будзе цяжка вярнуць старую горадабудаўнічую сытуацыю
Астаповіч: Я магу прывесьці прыклад. У нас ёсьць Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, усе праекты праходзяць і там экспэртызу, і калі нешта парушана з боку нарматыўнай базы МНС, праекты чамусьці не ўзгадняюцца. Мне застаецца задаць пытаньне Латушку: чаму, калі праекты парушаюць заканадаўства аб ахове спадчыны, Міністэрства культуры ўсё гэта ўзгадняе? Гэта праблема не адміністрацыі прэзыдэнта, гэта праблема Латушкі, Кураша і Чарняўскага.
Абламейка: Таварыства культуры помнікаў, як вы сказалі, дапускае магчымасьць, што некалі, калі ў Беларусі зьменіцца ўлада, некаторыя будынкі, якія цяпер пабудаваныя ў гістарычным цэнтры, могуць быць дэмантаваныя?
Астаповіч: Мы гэта дапускаем, праўда пры адной умове, і мы гэтым займаемся: гэта накапленьне юрыдычнага матэрыялу і потым - вялікая юрыдычная работа. Таму што нават калі ўлада зьменіцца, усё роўна застанецца права прыватнай уласнасьці, і мы разумеем, наколькі будзе цяжка вярнуць сытуацыю ў старое рэчышча, вярнуць старую горадабудаўнічую сытуацыю, таму што практычна ўсе будынкі будуць прыватнымі. Але з гэтым трэба працаваць, і мы назапашваем гэты матэрыял.
Радыё Свабода
14 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1002/9886
Текущая дата: 15.11.2024