Самы моцны беларус Кірыл Шымко скрануў з месца і працягнуў 55-тонны кар`ерны самазвал "БелАз", дзякуючы чаму ў чарговы раз стаўшы рэкардсменам Кнігі рэкордаў Гінеса.
Для Кірыла гэты рэкорд не першы — яму "паддаўся" пасажырскі самалёт "Боінг-737", чыгуначны састаў з пяці пасажырскіх вагонаў, транспартны самалёт "Іл-76", танк "Т-34", а ў 2009 годзе самы моцны чалавек Беларусі першым устанавіў рэкорд і скрануў з месца на два метры 30-тонны самазвал. Рэкорд праводзілі падчас акцыі БРСМ "Моцная Беларусь" у Мінску, дзе гледачы змаглі таксама паназіраць за аўтамабільным і мота-шоу, паслухаць канцэрт зорак беларускай эстрады, паўдзельнічаць ў конкурсах.
Марына Бегункова
Звязда, 1 лістапада 2011
Марына Бегункова
Звязда, 1 лістапада 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1003/10381
Текущая дата: 25.12.2024