Будаўніцтва атамнай электрастанцыі дазволіць замясціць прыкладна 5 млрд. кубічных метраў імпартнага прыроднага газу, знізіць сабекошт вытворчасці электраэнергіі і на 7-10 мільёнаў тон за год паменшыць узровень выкідаў парніковых газаў.
Пра гэта намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк заявіў 3 кастрычніка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню XVI Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму.
"Што да фінансавання праекта, то ў высокай ступені гатоўнасці знаходзіцца крэдытнае пагадненне аб выдзяленні дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Пасля завяршэння ўнутрыдзяржаўных працэдур, як у РФ, так і ў РБ, мы ўпэўнены, што яно будзе падпісана", — сказаў Міхадзюк.
"Перад выхаднымі мы атрымалі заключэнне Незалежнага інстытута геахіміі і аховы навакольнага асяроддзя НАН Украіны аб тым, што ў выпадку рэалізацыі праекта, з-за праектных аварый адмоўнага ўздзеяння на тэрыторыю Літвы не будзе, — адзначыў на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Віталь Кулік. — Мы гэтай інфармацыяй, вядома ж, падзелімся, і з нашымі суседзямі, і з сакратарыятам Канвенцыі трансгранічнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Гэта яшчэ адзін плюс за тое, каб атамную энергетыку ў краіне развіваць", — сказаў Кулік.
Як раней паведамляў БелаПАН, палітыкі, эколагі і грамадскія актывісты Беларусі, Літвы і Расіі маюць намер разам змагацца супраць будаўніцтва трох АЭС у Балтыйскім рэгіёне ў рамках міжнароднай грамадскай кампаніі "За бяз`ядзерны рэгіён!". 30 верасня ў Вільнюсе прадстаўнікі больш як 20 палітычных партый і рухаў, экалагічных, рэлігійных арганізацый, ініцыятыўных груп, а таксама грамадскія дзеячы Беларусі, Літвы і Расіі прынялі адпаведную дэкларацыю. Удзельнікі кампаніі "За бяз`ядзерны рэгіён!" аб`явілі, што будуць выкарыстоўваць розныя метады супрацьдзеяння будаўніцтву АЭС.
БелаПАН
3 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1006/9573
Текущая дата: 15.11.2024