У Беларусі пашыраны пералік відаў рамеснай дзейнасці. Гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта № 401 ад 8 верасня, які набыў моц з 14 верасня 2011 года, паведаміла прэс-служба Міністэрства эканомікі.
Да рамеснай дзейнасці аднесены: выраб вітражоў, мастацкіх вырабаў з паперы (арыгамі) і пап`е-машэ, нацыянальных музычных інструментаў у нефабрычных умовах, альбомаў для фатаграфій без ужывання паліграфічнага і друкарскага абсталявання, заточванне сельскагаспадарчага і садова-агароднага інструменту і яго частак.
Акрамя гэтага, пашыраны асартымент вырабаў з бляхі для асабістых (бытавых) патрэб грамадзян.
Да матэрыялаў, якія могуць быць выкарыстаныя для вырабу цацак, аднесены таксама гіпс, дрэва, шкло, пяро, а для стварэння дробных вырабаў і выкарыстання іх для біжутэрыі, дэкаравання адзення — дрэва і прыродная гліна.
Спосабы мастацкай апрацоўкі дрэва дапоўненыя выпальваннем.
Выключаны абмежаванні па відах вырабаў з валянай воўны і ўпрыгажэнняў са скуры, а адпаведныя тэхнікі разглядаюцца як рамесныя ў цэлым.
У Мінэканомікі нагадалі, што ўказам прэзідэнта № 225 ад 16 мая 2005 года вызначаны пералік відаў рамеснай дзейнасці, якія фізічныя асобы маюць права ажыццяўляць па заяўным прынцыпе без дзяржрэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Для пачатку рамеснай дзейнасці трэба стаць на ўлік у падатковым органе па месцы жыхарства і аплаціць збор у памеры адной базавай велічыні ў год. Рамеснікі не выплачваюць падаходны падатак і адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, а таксама не вядуць дзяржаўную статыстычную справаздачнасць.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1007/9486
Текущая дата: 16.11.2024