Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка паабяцаў з кастрычніка павялічыць зарплаты бюджэтнікам



У Беларусі з кастрычніка плануецца павялічыць зарплаты работнікам бюджэтнай сферы. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы дзіцячую бальніцу ў Маладзечне.

Як адзначыў Лукашэнка, прыняць меры па павелічэнні зарплат бюджэтнікам, у тым ліку ўрачам, настаўнікам, ваеннаслужачым, плануецца найбліжэйшым часам. Напрыклад, зарплаты ўрачоў, паводле яго слоў, павінны ўзрасці прыкладна на 25%.

Нагадаем, выступаючы з дакладам на нарадзе педагагічнага актыву Беларусі 29 жніўня ў Мінску, Лукашэнка заявіў: "Мы людзей не пакрыўдзім і ў гэты складаны перыяд. Па маім даручэнні ўрад распрацаваў і найбліжэйшымі днямі прыме шэраг мер па сацыяльнай абароне розных слаёў насельніцтва".

Ён паабяцаў павялічыць тарыфную стаўку першага разраду, штоквартальна павялічваць памер дапамог сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей, а ў чацвёртым квартале гэтага года павялічыць удвая адначасовую дапамогу ў сувязі з нараджэннем дзіцяці. Таксама Лукашэнка паабяцаў, што вырастуць пенсіі і стыпендыі.

У верасні, нагадаем, урад выплаціў пенсіянерам і работнікам бюджэтнай сферы па 500 тыс. рублёў у якасці аднаразовай дапамогі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 30 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1007/9506
Текущая дата: 15.11.2024