Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка 20 верасня ажыццявіў шэраг кадравых прызначэнняў



Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Лукашэнка прызначыў Івана Падгурскага начальнікам упраўлення ўнутраных спраў на транспарце Міністэрства ўнутраных спраў; Алега Маткіна — намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС, начальнікам аператыўнай і баявой падрыхтоўкі.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Генадзя Гадавальнікава намеснікам міністра аховы здароўя — дырэктарам дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 20 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1009/9325
Текущая дата: 16.11.2024