Белорусский портал в Казахстане

Кантрабандысты пазбавіліся партыі ноўтбукаў



13 кастрычніка брэсцкія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні знайшлі каля населенага пункта Селяхі тайнік. Невядомыя за 500 метраў ад беларуска-ўкраінскай мяжы схавалі 17 ноўтбукаў Aser, прыкрыўшы іх травой і сасновымі лапкамі.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, кантрабандны тавар ацэнены ў 187 млн. рублёў. Яго ўладальнікі не ўстаноўлены.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1009/9829
Текущая дата: 26.12.2024