Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік "Росатома": Беларуская АЭС –найдасканалейшая станцыя



Паводле слоў кіраўніка расійскай дзяржкарпарацыі, якая будавала ядзерны аб’ект у Беларусі, такія збудаванні хочуць бачыць у сябе многія іншыя краіны.

Беларуская атамная электрастанцыя з’яўляецца найдасканалейшым ядзерным аб’ектам, нічога падобнага ў Еўропе няма, заявіў журналістам гендырэктар дзяржкарпарацыі "Росатом" Аляксей Ліхачоў
.
"Калі мы зараз паглядзім на беларускую станцыю як на ядзерны праект, то я вам адказна заяўляю, што ні з пункту гледжання бяспекі, ні эфектыўнасці капітальных укладанняў, ні падрыхтоўкі персаналу нічога падобнага ў Еўропе няма. Гэта найдасканалейшая ва ўсіх сэнсах гэтага слова станцыя", - сказаў ён на пляцоўцы БелАЭС, дзе ў пятніцу прайшла цырымонія павышэння магутнасці рэактарнай устаноўкі другога энергаблока да 50%.

Паводле яго слоў, сёння разважныя ўрады і кіраўнікі дружалюбных краін хочуць мець у сябе такія аб’екты.

Што да ўплыву санкцый на будаўніцтва Беларускай АЭС, ён адзначыў, што гэты праект практычна цалкам імпартанезалежны. Ён узведзены на 96% з айчынных матэрыялаў і абсталявання.

"Вядома, нешта па частцы мікраэлектронікі, электратэхнічнай прадукцыі даводзілася замяшчаць. Але ўсё, што будзем будаваць у Расіі і Беларусі ў далейшым, ужо будзе не на 96, а на 100% імпартанезалежны прадукт", - падкрэсліў Ліхачоў.

Астравец, 19 траўня 2023
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/101/69474
Текущая дата: 07.10.2024