Белорусский портал в Казахстане

Плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь спаўняецца 10 гадоў



Дзесяць гадоў таму — 2 ліпеня 2013 года — у цэнтры Мінска ўрачыста адкрылася плошча Дзяржаўнага сцяга.

Сцяг быў выраблены на дзяржаўным прадпрыемстве «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». Яго плошча — каля 100 кв.м, вага — 25 кг. Гэта самы вялікі сцяг у краіне. Ён быў пашыты з пяці частак амаль уручную на каленях, бо такога памеру стала проста не было на прадпрыемстве.

У будаўніцтва плошчы Дзяржаўнага сцяга ўнёс свой уклад Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. На рэспубліканскім суботніку 20 красавіка 2013 года кіраўнік дзяржавы працаваў на кладцы бетону пад падмурак гранітнага брукавання плошчы.

Плошча Дзяржаўнага сцяга стала знакавым месцам для мінчан і гасцей сталіцы. Яна разам з Палацам Незалежнасці і Нацыянальным выставачным цэнтрам «Белэкспа» стала часткай пышнага архітэктурнага ансамбля. Зараз штогод на плошчы праходзяць святочныя мерапрыемствы ў Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, урачыста адкрываюцца працоўныя семестры, арганізоўваюцца цырымоніі ўзнагароджання, афіцэры прымаюць прысягу, юныя беларусы атрымліваюць першыя пашпарты.

Звязда, 2 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/101/69923
Текущая дата: 19.11.2024