Пра тое, чым сёння жыве беларуская мытня, а таксама пра вынікі яе працы распавёў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Сяргей Барысюк.
14 трыльёнаў з дапамогай "Нябачнай мытні"
Кожны год беларуская мытня выконвае план па паступленні ў бюджэт грошай ад яе дзейнасці. Забяспечваецца станоўчая дынаміка, павялічваюцца прыбыткі як у беларускіх рублях, так і ў доларавым эквіваленце. За апошнія 10 гадоў аб`ёмы паступлення грошай у казну ў беларускіх рублях выраслі ў 18 разоў, у доларах — у 8,5. Сёлета беларуская мытня прынесла ў бюджэт 14 трыльёнаў беларускіх рублёў. Такім чынам, ужо зараз план выкананы на 113%. Для параўнання: за ўвесь 2010 год было сабрана 12 трыльёнаў рублёў.
Прадстаўнікі мытнай службы Беларусі зараз актыўна ўдзельнічаюць у фарміраванні дагаворна-прававой базы Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. Пры гэтым прыярытэт аддаецца нацыянальным інтарэсам нашай краіны.
Тым часам працягваецца і інтэграцыя з еўрапейскімі службамі: дзейнічае адзіная чыгуначная накладная з краінамі Еўрасаюза, уніфікуюцца іншыя стандарты. Эфектыўнасць такіх мер пацвярджаецца няўхільным ростам транзіту праз Беларусь.
Зараз у адпаведнасці з зацверджанымі кірункамі развіцця мытнай службы на 2011-2015 гады праводзіцца мадэрнізацыя на аснове двух праектаў: "Нябачная мытня" і "Электронная мытня". Прыкладам першай з`яўляецца сістэма аналізу і кіравання рызыкамі для бізнэсу. Таксама "Нябачная мытня" дапамагае выявіць патэнцыйна небяспечныя ў мытным плане тавары пры скарачэнні колькасці даглядаў на мяжы.
Не застаюцца ўбаку і новыя інфармацыйныя тэхналогіі, яны актыўна ўводзяцца ў дзейнасць мытных службаў: у пунктах афармлення рэалізуецца прынцып "аднаго акна", з 2009 года тавары і транспартныя сродкі праходзяць дагляд з дапамогай мабільных рэнтгенаўскіх установак. Такі кантроль дазваляе правяраць нават вялікія прычэпы без іх адчынення не больш як за 10 хвілін. Сумесна з НАН у 2008 годзе створана сістэма электроннага дэкларавання. Сёння каля 90% усіх экспартных і каля 40% імпартных паставак афармляюцца з яе прымяненнем. Такім чынам, хуткасць афармлення паставак павялічылася ў 10 разоў. Электронная перапіска з іншымі дзяржаўнымі органамі краіны ўжо складае 60% з агульнага аб`ёму, а ўнутры самога ведамства — 80%, што зноў-такі дазволіла значана паскорыць разгляд пісьмовых заявак грамадзян і суб`ектаў гаспадаркі.
Паводле слоў Сяргея Валер`евіча, павялічваецца прапускная здольнасць пагранічных пунктаў кантролю, праводзяцца іх будаўніцтва і рэканструкцыя. Зараз беларуская мытня можа прапускаць у два разы больш транспартных сродкаў, чым у 2005 годзе. Уводзяцца ў эксплуатацыю транспартна-лагістычныя цэнтры на памежжы. А колькасць выяўленых правапарушэнняў пры перавозцы з 2006 года павялічылася на 47%, колькасць заведзеных крымінальных спраў — на 75%.
Таксама спадар Барысюк паведаміў, што абмежаванні на вываз з краіны паліва і прадуктаў харчавання непазбежна будуць зняты, бо ў нарматыўна-прававых актах гаворыцца пра часовасць такой меры. Але дакладнага часу пакуль назваць немагчыма, бо адменай актаў займаецца не мытня. Апошняй цікавай лічбай стала колькасць увезеных у краіну транспартных сродкаў пасля 1 ліпеня, калі мытная пошліна на ўвоз аўтамабіляў была ўзнята да расійскага ўзроўню. Дык вось, за два астатнія летнія месяцы ў Беларусь увезлі ўсяго 5000 транспартных сродкаў, што ў 50 разоў менш, чым у першым паўгоддзі.
Такім чынам, па словах Сяргея Барысюка, за апошнія гады ў сферы беларускай мытні праведзена значная праца, вынікамі якой сталі эканомія часу пры афармленні перавозак і на мяжы, павялічэнне прытоку грошай у бюджэт краіны і інтэграцыя Беларусі з іншымі мытнымі службамі, у пешую чаргу — са службамі краін Мытнага саюза.
Яраслаў Лыскавец
Звязда, 16 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1010/9283
Текущая дата: 16.11.2024