Белорусский портал в Казахстане

Жыхар Слуцка затрыманы за спробу збыту партыі фальшывых еўра



У Слуцку ў валютна-абменнай касе філіяла № 921 ААТ "Белаграпрамбанк" 11 кастрычніка супрацоўнікамі аддзела дэпартамента аховы МУС пры збыце двух фальшывых грашовых купюр наміналам па 200 еўра быў затрыманы 39-гадовы мясцовы жыхар.

Як паведамілі ў МУС Беларусі, устаноўлена, што фальшыўкі яму былі перададзены для рэалізацыі праз мясцовую жыхарку 35-гадовым жыхаром райцэнтра, які затрыманы. Падчас вобыску ў пасрэдніка былі знойдзены яшчэ 26 аналагічных купюр.

Распачата справа на падставе часткі 1 артыкула 14 (замах на злачынства), часткі 2 артыкула 221 (выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай або каштоўных папер) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 12 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1010/9798
Текущая дата: 26.12.2024