Дзмітрый Канавалаў прызнаў сябе вінаватым ва ўчыненні двух тэрактаў у Мінску — 11 красавіка 2011 года на станцыі метро і 4 ліпеня 2008 года на святкаванні Дня Незалежнасці.
Ён таксама прызнаў сябе вінаватым у незаконных дзеяннях з выбуховымі рэчывамі і саўдзеле ва ўчыненні актаў хуліганства ў 2000—2002 гадах, якія праявіліся ва ўзрыве фасада бібліятэкі ў Віцебску і ў выбуху ў пад`ездзе аднаго з жылых дамоў абласнога цэнтра.
Па астатніх пунктах абвінавачання Канавалаў сваёй віны не прызнаў. Размова ідзе пра тэракты ў Віцебску 14 і 22 верасня 2005 года, а таксама пра выбухі, падпалы і ўстаноўку расцяжак у 2000—2004 гадах.
Ён таксама не прызнаў сваёй віны ў нанясенні ўрону падчас аднаго з выбухаў у пад`ездзе жылога дома, бо, паводле слоў Канавалава, тое выбуховае прыстасаванне не магло нанесці ўрону навакольным.
Другі падсудны, Уладзіслаў Кавалёў, адмовіўся прызнаць сябе вінаватым у неданясенні аб злачынствах, што рыхтаваліся Канавалавым у 2005 годзе ў Віцебску, і адмовіўся ад сваіх паказанняў, якія даваў на папярэднім следстве.
Ён не прызнаў сваёй віны ва ўтойванні дамкрата, які Канавалаў выкарыстоўваў пры вырабе выбуховых рэчываў і, паводле версіі следства, перадаў Кавалёву перад вобыскам у сваёй кватэры. Справа ў тым, што пасля выбуху ў Віцебску ў верасні 2005 года вобыскі праводзіліся ва ўсіх, хто мае дачыненне да гадзіннікавых механізмаў, а бацька Канавалава займаецца рамонтам гадзіннікаў.
Разам з тым Кавалёў прызнаў сябе вінаватым у неданясенні аб падрыхтоўцы тэракце ў Мінску 3—4 ліпеня 2008 года (першае выбуховае прыстасаванне, устаноўленае 3 ліпеня, не спрацавала).
Апрача таго, Кавалёў не прызнаў сябе саўдзельнікам тэракта на станцыі метро "Кастрычніцкая" 11 красавіка і паўторна заявіў, што не пацвярджае сваіх паказанняў, дадзеных на папярэднім следстве.
Разам з тым Кавалёў прызнаў некалькі фактаў набыцця тратылу ў нейкага Куксёнка і продажу яго Канавалаву.
У судзе аб`яўлены перапынак. Слуханне справы адновіцца 16 верасня ў 11.00 у Доме правасуддзя.
Як раней паведамляў БелаПАН, старшынствуе на працэсе першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Аляксандр Федарцоў. Сярод трох дзяржаўных абвінаваўцаў — намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук, які сёння зачытаў абвінавачанні падсудным.
Працэс праходзіць у адкрытым рэжыме. Фота- і відэаздымка забаронена паводле хадайніцтва аднаго з пацярпелых. Мабільная сувязь у зале суда адсутнічае.
Нагадаем, у выніку выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая" вечарам 11 красавіка 15 чалавек загінулі, больш як 160 атрымалі траўмы, у тым ліку цяжкія. У ноч на 13 красавіка падазроныя ў тэракце былі затрыманы.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1011/9242
Текущая дата: 16.11.2024