Белорусский портал в Казахстане

Тытунёвыя вырабы ГТФ "Нёман" будуць прадавацца ў магазінах дзьюці-фры па свабодных цэнах



Прадукцыя ТАА "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман", якая рэалізуецца праз гандлёвыя аб`екты, размешчаныя ў пунктах пропуску цераз дзяржаўную мяжу Беларусі, выключана з прэйскуранта цэн, што рэгулююцца дзяржавай. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі № 148 ад 7 верасня 2011 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Як растлумачылі БелаПАН у Міністэрстве гандлю, размова ідзе аб продажы тытунёвых вырабаў у магазінах бяспошліннага гандлю (дзьюці-фры).

На гэтыя тытунёвыя вырабы прымяняюцца свабодныя адпускныя і рознічныя цэны, сфарміраваныя з улікам кан`юнктуры рынку.

Апрача таго, свабоднае цэнаўтварэнне распаўсюджваецца на сігары, сігарылы, цыгарэтны і трубачны тытунь замежнай вытворчасці, што рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1011/9257
Текущая дата: 16.11.2024