На адкрыцці з адмысловым перфомансам выступіць пластычны тэатр "ІнЖэст" (упершыню ў Нацыянальнай бібліятэцы!).
У аснове мультыпраекта "Лемарыс" – міжнародная мастацкая выстаўка, якая раскінецца на тры галерэі Нацыянальнай бібліятэкі: "Ракурс", "Лабірынт" і "Атрыўм". Касцяк выстаўкі складаюць графічныя творы Даніэля Мроза, найвядомейшага польскага ілюстратара кніг С.Лема, мастака з Санкт-Пецярбурга Аляксея Андрэева, што працуе ў рэчышчы камп`ютарнай графікі, а таксама рэпрадукцыі аўтарскіх малюнкаў самога С.Лема. Экспазіцыю дапоўняць творы беларускіх аўтараў, выкананыя ў самых рознах жанрах: жывапіс, фота, кераміка, скульптура, камп`ютарная графіка. У выставе прымаюць удзел мастакі: Мікалай Бушчык, Сяргей Лапша, Сяргей Балянок, Віктар Ціханаў, Фёдар Ястраб, Андрэй Плясанаў, Вадзім Качан і інш.
Станіслаў Лем - польскі пісьменнік, сатырык, філосаф, фантаст і футуролаг, кнігі якога перакладзены больш чым на 30 моў свету. Ён па праву лічыцца адным з самых выдатных пісьменнікаў-філосафаў ХХ стагоддзя. Яго творы адносяць да класікі фантастычнага жанру.
Пісьменнік ствараў дзіўныя, небывалыя сусветы, яго героі сутыкаюцца з невядомымі для чалавека істотамі, вырашаюць найважнейшыя пытанні чалавечага быцця, губляюць і знаходзяць сябе ў бясконцых прасторах Космасу. Творы Станіслава Лема вырываюць чытача са звыклага асяроддзя і прымушаюць паглядзець на сваё жыццё пад іншым ракурсам. Проза Лема - хутчэй філасофія, якая падаецца чытачу ў мастацкіх вобразах. Ён залівае яркім і халодным святлом розуму патаемныя куткі чалавечай душы. Пад сумненне ставіцца ўсё - ажно да самых простых і ўстойлівых ісцін.
Станіслаў Лем пісаў пераважна пра немагчымасць зносін чалавецтва з далёкімі ад людзей пазазямнымі цывілізацыямі, а таксама пра тэхналагічную будучыню нашай планеты. Больш познія яго працы прысвечаны паказу жыцця ідэалістычнага, утапічнага грамадства і праблемам існавання чалавека ў свеце, у якім яму няма чым заняцца з-за тэхналагічнага развіцця. Яркія вобразы, мудрагелістыя характары і глыбокі псіхалагізм твораў прыцягваюць да сябе мастакоў розных жанраў. Гледачы гэта ўбачаць на мастацкай выстаўцы, якая ўключае творы жывапісу, графікі, скульптуры, фота.
Мультыпраект "Лемарыс" уключае ў сябе шэраг асобных мерапрыемстваў:
* выстаўка-прэзентацыя кніг С. Лема з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
* выстаўка-прэзентацыя калекцыі лемолага, кандыдата тэхнічных навук Віктара Язневіча з 600 пісьмовых дакументаў, якія маюць дачыненне да творчасці і жыцця С. Лема;
* выстаўка ілюстрацый да твораў С. Лема польскага графіка Даніэля Мроза;
* выстаўка ілюстрацый да твораў С. Лема мастака з Санкт-Пецярбурга Аляксея Андрэева;
* выстаўка твораў беларускіх мастакоў, прысвечаных творчасці С. Лема (жывапіс, фота, скульптура, камп`ютарная графіка і г. д.).
Выстаўка працягнецца да 4 лістапада.
***Арганiзатары праэкта запрашаюць да ўдзелу ў выстаўцы мастакоў, фотамастакоў, дызайнераў, скульптараў, і г. д., чыя творчасць блізкая лемаўскай тэматыцы. Фота сваіх работ для правядзення адбору адсылаць на e-mail: gal.nlb@gmail.com. Кантактныя тэлефоны: (+375 17) 293-28-33, 293-28-23, (+375 29) 684-67-92 (velcom), (+375 29) 779-53-48 (МТС).
Интерфакс
29 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1011/9780
Текущая дата: 26.12.2024