Паводле традыцыі, фэст адбываецца ў выходныя, бліжэйшыя да гістарычнай даты 8 верасьня – у гонар бітвы пад Воршай, якая адбылася 8 верасьня 1514 году.
Сёлета фэст пройдзе ў новым фармаце – пасьля міліцэйскіх разгонаў мінулых гадоў ні месца сустрэчы, ні іншыя падрабязнасьці напярэдадні шырока не разгалошваліся. Вядома хіба тое, што імпрэза па-ранейшаму адбудзецца ў Аршанскім раёне, і што выступіць на ім абяцаў бард Андрэй Мельнікаў.
На Аршаншчыне, непадалёк ад таго месца, дзе 8 верасьня 1514 году адбылася бітва, сьпевакі і слухачы зьбіраюцца з 1991 году. З таго часу на фэстах выступілі ці ня ўсе тутэйшыя аўтары-сьпевакі, але ўжо некалькі год запар міліцыянты імкнуцца любым чынам сарваць імпрэзу.
У верасьні 2007 году было абвешчана, што ў рэчцы Крапівенцы нібыта знайшлі міну, і людзей з намётамі і гітарамі не прапусьцілі на звыклае месца.
У 2008 годзе і пазьней міліцыянты затрымлівалі каардынатараў фэсту разам з гукаўзмацняльнай апаратурай і дровамі. Гасьцей зь іншых рэгіёнаў, бывала, затрымлівалі на аршанскіх вакзалах і гвалтам выпраўлялі ў зваротны шлях. Некаторых завозілі ў пастарунак нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай імпрэзе.
Сёлета поле, на якім традыцыйна зьбіраліся на начны бардаўскі канцэрт, зноў узаралі – гэтак робіццца ўжо не ўпершыню. Таму гэтым разам было вырашана зьмяніць даўнюю традыцыю, бо вельмі рызыкоўна запрашаць на фэст слухачоў, калі ёсьць відавочная небясьпека трапіць у міліцэйскі пастарунак.
Зьвесткі пра тое, дзе і калі адбудзецца селета фэст, перадаюцца асабіста – без паведамленьняў у СМІ або ў інтэрнэт.
10 верасня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1013/9145
Текущая дата: 16.11.2024