З нагоды 80-годдзя Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены адбылася святая Імша ў яго інтэнцыі. Па прычыне стану здароўя паэт не змог быць у святыні, але, як адзначыў кс. Уладзіслаў Завальнюк, напэўна лучыўся ў малітве.
Пасля літургіі былі зачытаны некаторыя вершы паэта, адрасаваныя чытачам розных узростаў.
Ніл Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 г. у вёсцы Слабада, што на Лагойшчыне. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пасля аспірантуру пры ўстанове. Народны паэт Беларусі. Прафесар. Заслужаны дзеяч навукі БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы і Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева.
catholic.by
3 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1013/9577
Текущая дата: 26.12.2024