З 4 кастрычніка пачынаецца фінальны этап конкурсу на атрыманне Нацыянальнай тэатральнай прэміі, якая ўпершыню будзе ўручана сёлета ў Беларусі.
Дванаццаць
Нагадаем, што папярэдне адборачнай камісіяй з 27 заявак былі вызначаны 12 спектакляў-кандыдатаў ад васьмі сталічных і чатырох регіянальных тэатраў. На працягу бягучага тыдня кампетэнтнае журы, дакладней, 112 прафесіяналаў з усёй краіны, а гэта прадстаўнікі спецыяльна сфарміраванай Беларускай тэатральнай акадэміі — рэжысёры, драматургі, акцёры, крытыкі, мастацтвазнаўцы, сцэнографы-мастакі, прагледзяць адабраныя пастаноўкі і вызначаць пераможцаў у наступных намінацыях: «Лепшы спектакль», «Лепшая рэжысёрская работа», «Лепшая мужчынская роля», «Лепшая жаночая роля», «Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка», «Лепшае музычнае афармленне спектакля», «Лепшая сучасная беларуская пастаноўка».
Напярэдадні праглядаў міністр культуры Павел Латушка яшчэ раз акрэсліў галоўныя мэты створанага праекта: актывізацыя тэатральнага жыцця і тэатральнага працэсу ў нашай краіне; стымуляванне прафесійных тэатральных калектываў Беларусі на творчы пошук і стварэнне новых спектакляў высокага мастацага ўзроўню; узмацненне ролі тэатральнага мастацтва ў грамадстве.
Сёння ў Беларусі дзейнічаюць 28 дзяржаўных тэатраў сістэмы Міністэрства культуры, у ліку якіх 2 музычных, 19 драматычных і 7 лялечных. Штогод у тэатрах абываецца каля 9 тысяч паказаў, абслугоўваецца каля 1,5 мільёна гледачоў. Па падліках міністра, атрымліваецца, прыблізна кожны трэці-чацвёрты дарослы грамадзянін краіны наведвае тэатр.
Але, адзначае Павел Латушка, хацелася б, каб гэты паказчык быў вышэйшым, і разлічвае, што заснаванне Нацыянальнай тэатральнай прэміі гэтаму паспрыяе — цікавасць да конкурснай інтрыгі дадасць тэатрам прыхільных гледачоў.
Урачыстая цырымонія ўзнагарождання пераможцаў конкурсу і ўручэнне ганаровых адзнак адбудзецца 10 кастрычніка ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
_________________
Даведка Рэспублікі
У лік намінантаў на Нацыянальную тэатральную прэмію трапілі пастаноўкі: «Набука»Джузэпэ Вэрдзі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь; «Не мой» Алены Калюновай, Аляксандра Гарцуева паводле аповесці Алеся Адамовіча «Нямко» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы; «Сонечка» Алены Паповай паводле рамана Фёдара Дастаеўскага «Злачынства і пакаранне» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі; «Квартэт» Роналда Харвуда Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа; «Эсфір» па п’есе Людмілы Уліцкай «Мой унук Веніамін» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага; «Аршын мал алан» Узеіра Гаджыбекава Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра; «Драй швэстэрн» паводле драмы Антона Чэхава «Тры сястры» Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек; «Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі Драматычнага тэатра Беларускай арміі; «Магічнае люстра пана Твардоўскага» Сяргея Кавалёва Гродзенскага абласнога тэатра лялек; «Хросная маці» Максіма Горкага па п’есе «Васа Жалязнова» Гомельскага абласнога драматычнага тэатра; «№ 13» Р. Куні Тэатра-студыі кінаакцёра рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»; «Тарэлкін» А. Сухава-Кабыліна Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.
Ірына Свірко, Рэспубліка
4 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1013/9632
Текущая дата: 26.12.2024