Белорусский портал в Казахстане

Беларускія прадпрыемствы ўдзельнічаюць у распрацоўцы і мадэрнізацыі комплексаў узбраення танкаў Т-72Б



Беларускія прадпрыемствы абаронна-прамысловага комплексу актыўна ўдзельнічаюць у распрацоўцы і мадэрнізацыі комплексаў узбраення танкаў, у тым ліку Т-72Б. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Ваенныя адзначаюць, што прымяненне новых распрацовак, скіраваных на павышэнне агнявой моцы, абароненасці, рухомасці і каманднай кіруемасці, дазволяць мець мадэрнізаваныя танкі, якія адказваюць сучасным патрабаванням і не ўступаюць аналагічным узорам замежных дзяржаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 8 верасня 2011 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1014/9081
Текущая дата: 16.11.2024