Пяцісотгоддзе з часу надання магдэбургскага права адзначае старажытны Навагрудак.
Гэта гарадское права, якое рэгламентавала розныя віды праваадносін: дзейнасць гарадской улады, суда, пытанні ўласнасці, гандлю, рамесніцтва, парадак падаткаабкладання і іншыя, — існавала ў Еўропе з XII—XIII стагоддзяў і давала гарадам права на самакіраванне. З XIV стагоддзя яно распаўсюдзілася на гарады Вялікага княства Літоўскага, што азначала ўключэнне іх у агульнаеўрапейскі кантэкст эканамічнага і грамадскага жыцця. Жыхары гарадоў, якія атрымлівалі магдэбургскае права, вызваляліся ад феадальных павіннасцей, суда і ўлады ваявод і іншых дзяржаўных чыноўнікаў.
— Навагрудак атрымаў магдэбургскае права ў ліпені 1511 года на Брэсцкім сейме, аб чым сведчыць прывілей, які захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Літоўскай Рэспублікі ў Вільнюсе, — паведаміў дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалай Гайба. — Горад, які лічыўся адным з асноўных у ВКЛ, з 1507 года быў ваяводскім цэнтрам. Згодна з прывілеем, у ім усталёўвалася структура самакіравання, уводзіліся пасады войта, бурмістраў, радцаў і лаўнікаў. Гараджане вызваляліся ад вялікакняжацкай улады і падсуднасці. У той жа час яны мелі і пэўныя абавязкі. Штогод уносілі ў гарадскую казну 50 залатых, сярэбшчызну, плату з карчмы, рамеснай дзейнасці, лавак. Раз у тыдзень пастаўлялі ў замак мяса, пры неабходнасці выдзялялі падводы, ахову.
Асновай жыцця старажытнага горада ў XVI стагоддзі былі рамёствы і гандаль. Пачынаючы з 1597 года ў Навагрудку двойчы ў год ладзіліся кірмашы, на якія прыязджалі купцы з Вільні, Віцебска, Магілёва і іншых месцаў. Тут налічвалася да трох дзясяткаў відаў рамеснай вытворчасці.
У другой палове XVIII стагоддзя, калі многія беларускія гарады страцілі магдэбургскае права, Навагрудак гэты прывілей захаваў. Яно яшчэ раз было пацверджана ў 1776 годзе і дзейнічала да 1795-га, калі было цалкам скасавана ў Заходняй Беларусі.
9—10 верасня ў Навагрудку святочна адзначаць пяцiсотгоддзе падзеі, што адбылася ў ліпені 1511-га. У гэтыя дні тут адбудзецца ўрачыстае адкрыццё памятнага знака, прысвечанага 500-годдзю атрымання Навагрудкам магдэбургскага права, з выявай гістарычнага герба, які актуальны і сёння, гадзінніка і ключоў ад горада. Аўтарам яго з’яўляецца вядомы скульптар Генадзь Буралкін.
У раённай бібліятэцы пройдзе навуковая канферэнцыя «Чалавек і ўлада», удзел у якой прымуць знакамітыя беларускія навукоўцы-гісторыкі, супрацоўнікі музеяў рэспублікі, краязнаўцы. Запрошаны таксама вучоныя з Польшчы і Германіі.
На цэнтральнай плошчы выступяць творчыя калектывы Гродзенскай абласной філармоніі, артысты Навагрудчыны і іншых раёнаў рэгіёна. На Малым Замку — пляцоўцы ля Замчышча — пройдзе выстава рамёстваў, а ля помніка Адаму Міцкевічу адбудзецца канцэрт камерных калектываў.
Для маленькіх наведвальнікаў свята ў гарадскім парку будуць працаваць атракцыёны, ладзіцца гульнёва-забаўляльная праграма спачатку для дзяцей, а пазней для моладзі.
Непаўторную атмасферу старажытнага горада ўзновіць выстава старых фотаздымкаў «Ваяводскі Навагрудак» у гісторыка-краязнаўчым музеі.
Госцем урачыстасці стане Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
Прыгожы горад з багатай і славутай гісторыяй запрашае на свята і рыхтуецца гасцінна прыняць яго ўдзельнікаў.
Лілія Навіцкая, Рэспубліка
8 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1014/9083
Текущая дата: 16.11.2024