Віншаванне Прэзідэнта з Днём моладзі і студэнцтва
Дарагія юнакі і дзяўчаты!
Сардэчна віншую вас з Днём моладзі і студэнцтва.
Маладосць — дзівосны час, напоўнены жаданнем ствараць, здзяйсняць вялікія ўчынкі, увасабляць у жыццё самыя смелыя задумы і мары.
Упэўнены, веды, набытыя ва ўніверсітэцкіх лабараторыях, ідэалы, засвоеныя ў гутарках з мудрымі настаўнікамі, дазволяць вам напісаць чарговую яркую старонку гісторыі краіны, насычаную важнымі падзеямі і дасягненнямі.
Асабістыя працоўныя перамогі кожнага з вас тым больш каштоўныя і значныя, чым больш яны садзейнічаюць умацаванню суверэнітэту і незалежнасці нашай дзяржавы.
У Беларусі заўсёды будзе шчаслівы той, для каго адданасць Радзіме і служэнне агульнай справе — не пустыя словы, а ўнутраны жыццёвы арыенцір.
Няхай захопленасць сваёй справай і любоў да свету стануць залогам вашых поспехаў. Не бойцеся цяжкасцяў і перашкод, будзьце адкрытыя новаму і нязведанаму, і тады ўсе пачынанні абавязкова ажыццявяцца.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Звязда, 25 чэрвеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/102/69853
Текущая дата: 19.11.2024