У Беларусі будуць рэгуляваць размяшчэнне тавараў на паліцах, каб стымуляваць продажы айчыннай прадукцыі. Аб гэтым заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.
«Доля продажаў беларускіх тавараў павялічваецца. Гэта вынік мэтанакіраванай работы, якую праводзіць урад нашай краіны. Гэту работу мы будзем прадаўжаць. Сёння мы працуем над праектам нарматыўнага прававога акта, які будзе рэгуляваць размяшчэнне тавараў на паліцах, каб айчынная прадукцыя знаходзілася ў зоне доступу, было зручна для вачэй і проста дацягнуцца», — сказаў Аляксей Багданаў.
Акрамя таго, у пастанову ўрада нумар 713 аб сістэме рэгулявання цэн былі ўнесены карэктоўкі, якія садзейнічаюць стымуляванню продажаў беларускай прадукцыі.
Звязда, 29 чэрвеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/102/69897
Текущая дата: 19.11.2024