Белорусский портал в Казахстане

Максімальны курс куплі долара ў абменных пунктах узрос да 8.600 рублёў, продажу — да 10.000



Пасля заканчэння першай дадатковай гандлёвай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы да рыначных значэнняў узраслі курсы валют у абменных пунктах камерцыйных банкаў.

Як ужо паведамлялася, па выніках дадатковых таргоў 14 верасня курс долара ЗША склаў 8.600 рублёў, еўра — 12.100, расійскага рубля — 305.

Згодна з праведзеным БелаПАН маніторынгам сайтаў камерцыйных банкаў, курс куплі долара ўзрос да 7.700 ("Альфабанк") — 8.600 рублёў ("Масква-Мінск", "Франсабанк"), продажу — да 8.600 ("Белзнешэканамбанк", "Тэхнабанк") — 10.000 ("Дэльта Банк"). Самая вялікая маржа ў "Дэльта Банка" (8.000—10.000), самая маленькая — у "Масква-Мінск" (8.600—8.700).

Сярэдні курс куплі долара (зводная лічба па 20 банках) склаў 8.259, продажу — 8.899 рублёў.

Курс куплі еўра дасягнуў 10.500 ("Дэльта Банк", "Альфабанк") — 11.765 ("Масква-Мінск"), продажу — 11.700 ("Тэхнабанк") — 13.500 ("Дэльта Банк").

Курсы расійскага рубля: купля — ад 252 ("Альфабанк") да 285 ("Масква-Мінск"), продаж — ад 285 ("Тэхнабанк") да 325 ("Прыёрбанк").

З увядзеннем дадатковай сесіі Нацбанк зняў абмежаванні на легальным наяўным рынку (адхіленне курсу не больш за 2% ад афіцыйнага). Яшчэ раніцай 14 верасня курс куплі долара складаў 5.347—5.450, продажу — 5.453—5.500. Пасля ўстанаўлення рыначных каціровак валюта ў некаторых абменных пунктах з`явілася.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 14 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1020/9212
Текущая дата: 26.12.2024