Упраўленнем дазнання папярэдняга расследавання УУС Мінскага аблвыканкама 13 верасня была распачата справа на падставе арт. 219 КК (знішчэнне або пашкоджанне маёмасці па неасцярожнасці ў асабліва буйным памеры) па факце пажару на тэрыторыі музейнага комплексу "Дудуткі". Пра гэта паведамілі ў абласной міліцыі.
Урон, нанесены пажарам, перавысіў тысячу базавых велічыняў (адна базавая велічыня — 35.000 рублёў).
Як БелаПАН паведамляў раней, паведамленне пра пажар у "Дудутках" паступіла ў Пухавіцкі РАНС 10 верасня ў 20.34. Згарэлі дах і драўляныя столевыя перакрыцці на плошчы каля 600 кв. м. Знутры выгаралі хлебапякарня, сховішча рэтрааўтамабіляў, рамонтная і цяслярная майстэрні, што знаходзіліся на першым паверсе, на другім паверсе — этнаграфічная галерэя. Знішчаны нямецкі аўтамабіль "Хорх" 1930 года выпуску, экспанаты народных рамёстваў, абсталяванне для выпечкі хлеба, восем станкоў. Пацярпелых няма.
Паводле папярэдняй інфармацыі, нічога са знішчанага агнём, апрача аўтамабіля, гістарычнай каштоўнасці не ўяўляе.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1020/9218
Текущая дата: 26.12.2024