Заявы аб тым, што Беларусь спрабуе вытаргаваць падтрымку Захаду ў абмен на вызваленне асуджаных за масавыя беспарадкі 19 снежня 2010 года, з`яўляецца поўным глупствам, заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 верасня журналістам падчас наведвання Цэнтральнага аўтавакзала ў Мінску.
Каментуючы выказванні аб тым, што ўлада ідзе на ўступкі, вызваляючы ўдзельнікаў снежаньскіх масавых беспарадкаў, з-за крызісу і жадання атрымаць фінансавую дапамогу Захаду, Лукашэнка сказаў: "Мы ні з кім не вядзём торг, нас гэта не цікавіць. Калі хтосьці думае, што крызіс, і мы праз пятую калону шукаем падтрымку на Захадзе, — гэта поўнае глупства. Захад нас ніколі не падтрымліваў, і наўрад ці ён нас падтрымае".
Лукашэнка зноў падкрэсліў, што ў Крымінальным кодэксе Беларусі няма палітычных артыкулаў, а таму не можа быць і гаворкі пра палітзняволеных. "У нас ёсць артыкулы, паводле якіх мы караем граміл, бандытаў, разгільдзяяў і іншую галоту, якая перашкаджае жыць нашым людзям", — заявіў ён.
Гаворачы аб памілаванні асуджаных па справе аб масавых беспарадках, Лукашэнка нагадаў, што і раней, у тым ліку ў маі, знаходзячыся ў Казахстане, заяўляў пра магчымасць вызвалення. "Я сказаў: прыйдзе час — мы не крыважэрныя — выпусцім", — сказаў ён.
Кажучы пра апазіцыю, Лукашэнка падкрэсліў, што называе іх менавіта пятай калонай. "Апазіцыя адрозніваецца ад пятай калоны тым, што любіць сваю краіну і народ. Яна можа быць не згодная з курсам, якую праводзіць улада, але любіць краіну і народ", — адзначыў ён і прывёў у прыклад нядаўні факт затрымання аднаго з апазіцыйных дзеячаў, у якога на рахунках аказаліся значныя грашовыя сродкі, утоеныя ад падатковай службы (гаворка ідзе пра старшыню праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага. — БелаПАН.).
"Іх апазіцыйнасць — гэта бізнес. Ім няважна, што будзе з краінай, народам. Гэта іх не цікавіць. Яны робяць усё, каб разбурыць краіну і сесці ў крэсла ўлады", — заявіў Лукашэнка.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 9 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1021/9105
Текущая дата: 26.12.2024