Белорусский портал в Казахстане

Зацверджаны новыя санітарныя нормы для вытворцаў він



У Беларусі зацверджаны новыя санітарныя нормы для вытворцаў він. Адпаведнае рашэнне ўтрымоўваецца ў пастанове Міністэрства аховы здароўя № 83 ад 15 жніўня 2011 года.

Ранейшыя нормы, якія рэгулююць вытворчасць вінаробнай прадукцыі, былі зацверджаныя ў 2006 годзе. Новыя нормы распрацаваныя "з мэтай стварэння спрыяльнага інвестыцыйнага клімату, садзейнічання выпуску прадукцыі, якая адпавядае сусветным стандартам якасці і бяспекі, забеспячэння экспарту беларускай прадукцыі, недапушчэння паступлення на рынак небяспечных і недабраякасных харчовых прадуктаў і харчовай сыравіны", адзначаецца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства аховы здароўя.

У новым дакуменце выключаны патрабаванні па ўзгадненні розных стадый вытворчасці, а таксама залішняя дэталізацыя патрабаванняў да вытворчасці, вытворчых і бытавых памяшканняў, тэхналагічнага абсталявання, тэхналагічных працэсаў, матэрыялаў, транспарціроўкі, захоўвання, у частцы, што не пагаршае бяспеку харчовай сыравіны і канчатковых прадуктаў яе перапрацоўкі.

Гэта, лічаць у Міністэрстве аховы здароўя, "дазволіць аблегчыць дзейнасць прадпрыемстваў усіх форм уласнасці, якія спецыялізуюцца ў галіне вытворчасці вінаробнай прадукцыі".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1022/8692
Текущая дата: 16.11.2024