Белорусский портал в Казахстане

Найлепшыя этнагурты Беларусі ўзялі ўдзел у фолк-фестывалі "Камяніца" пад Мінскам



Некалькі тысяч гасцей рознага ўзросту наведалі 3-ці фолк-фестываль "Камяніца", які прайшоў 3 верасня ў Дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і быту ў вёсцы Азярцо (Мінскі раён).

У фестывалі ўдзельнічалі этнагурты "Стары Ольса", "Госціца", Osimira, "Хоха Бэнд", "Ветах", этна-трыа "Троіца", а таксама дуэт "Аляксандра і Канстанцін" і лідар украінскага рок-гурту "Воплі Відаплясава" Алег Скрыпка, прысутнасць якога надала мерапрыемству міжнародны характар.

Толькі вакол галоўнай сцэны, што размясцілася недалёка ад старога млына, сабралася больш за тысячу чалавек: некаторыя падышлі да сцэны ўшчыльную, хтосьці заняў месцы на крэслах, хтосьці проста сядзеў на траве. Госці фестывалю гулялі па ўсёй тэрыторыі музея: аглядалі экспазіцыю, сядзелі ў чайных і кафэ, куплялі сувеніры.

БелаПАН
4 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1023/9009
Текущая дата: 26.12.2024