На беларуска-літоўскай мяжы беларускія мытнікі затрымалі партыю кантрабанднай камп`ютарнай тэхнікі.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, 30 жніўня на пагранічны пункт пропуску "Беняконі" прыбыў грузавы аўтамабіль "Вольва", які накіроўваўся транзітам па тэрыторыі Беларусі. Вадзіцель, жыхар Гродзенскай вобласці, паказаў супрацоўнікам Ашмянскай мытні таварасуправаджальныя дакументы, у якіх было ўказана, што ў адрас адной з украінскіх фірм з Велякабрытаніі накіроўваецца партыя свежамарожанай рыбы.
Аднак мытнікі ўсумніліся ў дакладнасці звестак, указаных у дакументах, і накіравалі аўтамабіль на мытны агляд з прымяненнем інспекцыйна-надгляднага комплексу.
У ходзе агляду было ўстаноўлена, што контуры прадметаў, якія праглядваліся на сканаграме, не адпавядаюць заяўленым у суправаджальных дакументах таварам — свежамарожанай рыбе.
Пры ўскрыцці грузавога адсеку аўтамабіля былі выяўлены кардонныя каробкі, у якіх былі ноўтбукі вядомых марак Asus, Acer і Lenovo — больш чым 4 тыс. штук.
Па гэтым факце супрацоўнікамі Ашмянскай мытні пачаты адміністрацыйны працэс па ч. 6 арт. 14.1 "Незаконнае перамяшчэнне тавараў цераз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь" Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Тавар на суму больш чым 15 млрд. рублёў затрыманы.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1023/9040
Текущая дата: 26.12.2024