Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі толькі 10% кніг выдаецца на беларускай мове



Такую статыстыку агучыла першая намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч.

"Лічу, што беларускамоўных кніг у нашай краіне павінна выдавацца ня меней за 50%, а можа і больш", — заявіла Ананіч.

Ананіч кажа, што "зараз вельмі добра купляецца беларускамоўная кніга". Яна патлумачыла, што "гэта не маё меркаваньне, а канкрэтная аналітыка, зробленая на аналізе тэндэнцый пакупак у сетцы "Белкніга".

Чыноўніца паведаміла, што за першае паўгодзьдзе 2011 году ў Беларусі было выдадзена 5 610 найменьняў кніг і брашураў.

29 жніўня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1026/8866
Текущая дата: 25.12.2024