Закон аб масавых мерапрыемствах у Беларусі можа быць дапоўнены пунктам аб адказнасці за несанкцыянаванае "бяздзеянне" ў грамадскім месцы. Гэта вынікае з тэксту законапраекта аб унясенні зменаў і дапаўненняў у закон "Аб масавых мерапрыемствах", які апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
У прыватнасці, распрацоўшчыкі прапаноўваюць змяніць паняцце "пікетаванне", на якое неабходна атрымаць дазвол гарадскіх уладаў, наступным чынам: "Да пікетавання прыраўноўваецца сумесная масавая прысутнасць грамадзян у загадзя вызначаным грамадскім месцы (у тым ліку пад адкрытым небам) і ўстаноўлены час для ўчынення загадзя вызначанага дзеяння або бяздзеяння, арганізаваная (у тым ліку праз глабальную камп`ютарную сетку інтэрнэт ці іншыя інфармацыйныя сеткі) для публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў або пратэсту".
Згодна з законапраектам, асобы, якія парушаюць парадак арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства, на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія парушэнні павінны быць пазбаўленыя права выступаць арганізатарамі масавых мерапрыемстваў.
Апрача таго, арганізатарам такіх мерапрыемстваў забараняецца "прыцягваць да ўдзелу ў іх грамадзян за матэрыяльнае ўзнагароджанне".
Законапраект дазваляе супрацоўнікам органаў унутраных спраў, якія ахоўваюць грамадскі парадак, "праводзіць асабісты надгляд грамадзян і надгляд рэчаў, якія знаходзяцца пры іх, у тым ліку з дапамогай тэхнічных і спецыяльных сродкаў". Калі грамадзянін адмаўляецца ад надгляду, яго маюць права не пусціць на месца мерапрыемства.
Месцы, якія могуць быць выкарыстаныя для правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама метрапалітэн, аб`екты чыгуначнага, воднага і паветранага транспарту, згодна з законапраектам, дазваляецца абсталяваць "стацыянарнымі сродкамі відэаназірання і іншымі тэхнічнымі сродкамі забеспячэння бяспекі".
Паведамляецца, што 20 ліпеня Савет міністраў унёс гэты дакумент на разгляд Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 29 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1028/8230
Текущая дата: 15.11.2024