Белорусский портал в Казахстане

Вытворчасць металургіі ў студзені—ліпені вырасла амаль на 13%



За студзень—ліпень 2011 года металургічная вытворчасць і вытворчасць гатовых металічных вырабаў вырасла на 12,8% у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года і склала 10 трлн. 480,7 млрд. рублёў, паведамляе Белстат.

Рост вытворчасці адбыўся па ўсіх відах прадукцыі акрамя вытворчасці стальнога эмаліраванага посуду (на 24,3% да 134 тыс. шт.)

Таксама ў студзені—ліпені выпушчана 1 млн. 633,7 тыс. тон сталі (на 5,6% больш за аналагічны перыяд 2010 года), 130,7 тыс. тон стальных труб (на 36,4%), 199,1 тыс. тон звычайнага дроту (на 16,7%), 50,6 тыс. тон стальнога дроту (на 23,1%) і 57,3 тыс. тон металакорду (на 9,6%). Выпуск гатовага пракату металаў склаў 1 млн. 459,7 тыс. тон (на 5,6% больш).

У той жа час на складах прадпрыемстваў металургічнай галіны па стане на 1 жніўня сабралася прадукцыі на 502,1 млрд. рублёў — гэта 47,7% сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці.

Складскія запасы стальных труб склалі 13,8 тыс. тон (76,4% сярэднямесячнай вытворчасці), прадукцыі парашковай металургіі — 86 тон (119,7%), звычайнага дроту — 2,3 тыс. тон (8,1%), стальнога дроту — 1,3 тыс. тон (18,3%). Металакорду назапашана 1,5 тыс. тон (18,7%), ацяпляльных катлоў — 1.952 шт. (83,2%), стальной сеткі — 146 тыс. кв. метраў (42,9%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1029/8723
Текущая дата: 25.12.2024