Белорусский портал в Казахстане

Выпуск грузавых аўтамабіляў у Беларусі ўзрос амаль у 1,7 разу



Вытворчасць транспартных сродкаў і абсталявання ў Беларусі ў студзені—чэрвені 2011 года ўзрасла на 31% у параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года і склала 5 трлн. 964,2 млрд. рублёў.

Паводле звестак Белстата, выпушчана 10 тыс. грузавых аўтамабіляў, што ў 1,7 разу перавысіла аналагічны паказчык 2010 года.

Выраблена таксама 75 тралейбусаў (на 17,6% менш), 1.060 аўтобусаў (на 42,3% больш), 2.364 аўтамабільныя прычэпы і паўпрычэпы (на 15,8% больш), 2.514 матацыклаў, мотаролераў і мапедаў (на 58,5% больш), 101,9 тыс. веласіпедаў (на 73,4% больш), 440 грузавых вагонаў (на 7,3% больш).

Разам з тым запасы транспартных сродкаў на 1 ліпеня склалі 858,4 млрд. рублёў, або 85,9% да сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці. Грузавых аўтамабіляў на складах сабралася 1,1 тыс. (66,5%), аўтобусаў — 166 (94%), аўтамабільных прычэпаў і паўпрычэпаў — 220 (55,8%), грузавых вагонаў — 30 (40,9%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1032/7992
Текущая дата: 15.11.2024