У Беларусі на 5% павышаюцца межавыя адпускныя цэны на хлеб, малочную прадукцыю і мяса. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі № 125 ад 3 жніўня 2011 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Цэны павышаны ў жніўні на: хлеб жытні і пшанічна-аржаны, батоны і перапечкі з пшанічнай мукі няздобныя разважваннем 300 грамаў і больш; малако каровіна пастэрызаванае і кефір з каровінага малака тлустасцю да 3,5% уключна, смятану тлустасцю да 25% уключна, тварог тлустасцю да 9% уключна без смакавых дабавак і напаўняльнікаў; мяса (ялавічыну, свініну).
Раней межавыя адпускныя цэны павялічваліся ў сакавіку 2011 года на ялавічыну патушную — да 4% за месяц, свініну патушную, малако, кефір, смятану, тварог — да 2%; у красавіку — на малако, кефір, смятану, тварог і ялавічыну патушную — да 2% за месяц.
Як заяўляў 14 ліпеня дырэктар дэпартамента цэнавай палітыкі Мінэканомікі Ігар Фамін, "Мінэканомікі не адмаўляецца ад увядзення кропкавага цэнавага рэгулявання". "Мы не выключаем магчымасці па асобных сацыяльна значных таварах, калі такая неабходнасць вельмі востра стане, увядзенні цэнавага рэгулявання. Але яно не будзе пастаянным, будзе часовым з адсочваннем сітуацыі на спажывецкім рынку і ўлікам росту даходаў насельніцтва", — сказаў кіраўнік дэпартамента. Паводле яго слоў, будзе таксама праводзіцца праца па выраўноўванні дыспарытэту цэн з партнёрамі па Мытным саюзе — Расіяй і Казахстанам.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 8 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1033/8462
Текущая дата: 26.12.2024