Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 5 траўня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца сто дваццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 240 дзён.

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень друку. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 5 траўня

У 1932 годзе быў створаны Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж.
У 1993 годзе былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Эквадорам.

Хто нарадзіўся 5 траўня

1819 год: Станіслаў Манюшка, беларускі і польскі кампазітар.
1917 год: Юрый Багушэвіч, беларускі пісьменнік, перакладчык.
1934 год: Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнавец.
1941 год: Уладзімір Ярэц, беларускі матацыкліст, падарожнік.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі гісторык, філосаф Карл Маркс і польскі пісьменнік Генрык Сянкевіч.

5 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Феадора Сікеата, апосталаў Нафанаіла, Лукі і Клімента і вялебнага Віталія, якому маліліся пра пазбаўленне ад грахоўных спакус.

5 траўня стараліся ў лес не хадзіць – сцерагліся нячыстай сілы.

Калі ўжо чуваць куванне зязюлі, болей маразоў не будзе. Навальніца прадвяшчае добры ўраджай.

Sputnik, 5 траўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/104/69344
Текущая дата: 07.10.2024